Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

ВЫБАР МОВЫ НАВУЧАННЯ

Дата: 9 января в 17:02

Изображение

Згодна з артыкулам 82  Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі  “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання”, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай  мовамі навучання і выхавання.

Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў. Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы адукацыі.

Групы з беларускай мовай навучання і выхавання адкрываюцца па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі. 

У 2024/2025 навучальным годзе  ў дзяржаўнай установе  адукацыі “Дзіцячы сад № 1 г.Паставы” дзейнічае 12 групп з рускай мовай навучання і выхавання. Пажаданняў бацькоў аб арганiзацыi працэсу адукацыi на беларускай мове не зафiксавана.

Незалежна ад рускай мовы навучання, пры арганізацыі адукацыйнага працэсу  ва ўсіх групах праводзяцца заняткі, святы, ранішнікі, гульні і забавы на беларускай мове.  Вядзецца работа па развіцці беларускага маўлення, азнаямленні з культурнай спадчынай Беларусі.  Усе мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і гадавым планам установы дашкольнай адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.