Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Міжнародны дзень роднай мовы.

Дата: 21 февраля 2024 в 17:13, Обновлено 21 февраля 2024 в 17:29
74 просмотра

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, святкуецца з 2000 года і накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
З нагоды Дня роднай мовы ў ДУА "Дзіцячы сад № 2 г. Паставы" асаблівая ўвага надавалася зносінам на роднай мове. У гэты дзень усе педагогі з самай раніцы імкнуліся прыцягнуць дзяцей да зносін на роднай мове.
Дашкаляты знаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі загадкі, слухалі меладычныя песні на беларускай мове, разам са сваімі сябрамі гулялі ў беларускія народныя гульні "Гарлачык", "Яблынька", "Шэры кот" і інш. Бацькі нашых выхаванцаў з задавальненнем паўдзельнічалі ў акцыі "Ваша любімае слова на беларускай мове".
Выхавальнікі, выкарыстоўваючы разнастайныя формы і метады ўзаемадзеяння, зрабілі гэты дзень незабыўным для дзяцей і бацькоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.